Вы праглядаеце журнал [info]dozhdzhyk

экзотыка па-беларуску

  • 25 Чэр 2011 at 12:46 AM
kroplik
страўсы, ільвы, дзікі....  вось такая атрымалася дарога дадому.
Лепельшчына, Меншчына, Вілейшчына, у кожным краі свая экзотыка.
Страўсы адчайна біліся за "зайчыкаў" хлеб, асыпаючы нас пырскамі дажджу
дзікі наравілі затаптаць, кідаючыся пад колы
а львы здранцвелі ў чаканьні, разам з гаспадарамі амаль вымерлай вёскі, што даўно адчаіліся пабачыць гасьцей
в. Стайкі Вілейскі раён

Вялікдзень

  • 25 Крс 2011 at 4:59 PM

(((

  • 26 Стд 2011 at 10:39 PM
kroplik
Звольнілі спадарыню Наталю з Талькі

крыўдна... узгадваю яе добрую ўсьмешку, заўсёдны клопат пра іншых...

шкада дзетак, якія засталіся без Настаўніка

захапляюся гэтым чалавекам, яе мужнасьцю, трываласьцю, спакойнай, але такой магутнай стваральнай энэргіяй, якая пераадолела ўжо столькі перашкод і дазволіла стварыць столькі цудоўных праектаў :

Талькоўскі фэст, чыя ўтульная атмасфэра мне так да душы
хаўрус талькоўскіх скаўтаў
кнігу па гісторыі Талькі і ваколіц
фальклорныя сьвяты
краязнаўчыя экспэдыцыі і канфэрэнцыі
паходы па талькоўскім краі - гэта ўсё спадарыня Ільініч, разам зь дзеткамі

і нават цэлы сайт talka.info , прысьвечаны Тальцы, таксама створаны зь яе ініцыятывы і яе матэрыялаў

эх ведаць бы, як дапамагчы і падтрымаць

два храмы

  • 25 Стд 2011 at 10:20 PM
kroplik
на ўскрайку вёскі невялічкая каплічка. крыж і абраз вітаюць падарожных праз адчыненыя дзьверы, зьмесьціцца, праўда, за імі толькі хтось адзін

амаль адразу за каплічкай пачынаецца лес.
пад купай велічных дрэваў - камень. На ім надпіс : "Уваходзьце ў лес, як у храм". І шырокая дарога ў пушчу

кожнаму свая сьвятыня, свой шлях

краявіды

  • 25 Стд 2011 at 8:41 PM
vowk
вёска Варажбіты

Барыс Бокша. Вёска Варажбіты
 

у такіх мясцінах хацелася б жыць >>>> )

Tags:

авоюшкі

  • 04 Стд 2011 at 1:01 PM
kroplik
авоюшкі-авой!
яно існуе!
зьнікла ад мяне на гады, каб усплысьці ў кабінеце местачковага хірурга
саколка! СА-КОЛ-КА
- А саколку  здымаць?
каб дзядок загаварыў на лаціне , я б ня так зьдзівілася, шчыра, бо тую саколку чула пару разоў ад наноў навернутых беларускамоўных і пасьля выгнала з свайго лексыкону як незразумелую з паходжаньня і дзіўнаватую з гучаньня

а лядашчы стары з паламанай рукой пад зашмальцаванай майкай на маех вачах ператварыўся ў аграменнага аўтарытэта :))))

Tags:

31 Снж 2010

  • 5:19 PM
vowk
Я напьюся шкіпідару
І пайду я пьяна-пьяна
Да каляднае ялінкі.
Там зіхоткія галінкі
Паламнеюць агмянямі,
Жарам мяне абдымаюць, 
Голкамі ускрозь працінаюць.
Я з запалам акунуся
Ў гарачыя абдоймы,
Каламесаю сплыву ўся
Бруднаю чырвонаю.
Чорнай лавай заліюцца
Думак-мар абшары
І загінуць ў пажары
Мроі мае марныя

бляяя...

  • 24 Снж 2010 at 2:59 PM

У абарону сябра

  • 13 Врс 2010 at 10:41 PM
kroplik
8 сентября эколог и общественный активист, наш коллега, Владимир Володин был задержан по подозрению в причастности к поджогу двери филиала Беларусбанка, 11 сентября он был отпущен и задержан снова по новому подозрению - уже в причастности к забрасыванию коктейлями Молотова ИВС на Окрестина 6 сентября. В обоих случаях ему не было предъявлено обвинение и, по словам его адвоката, конкретные основания для задержания осутствуют.

Владимир Володин по-прежнему находится под стражей.

Призываем Вас присоединиться к Обращению экологических организаций и граждан в защиту Владимира Володина. Свою подпись можно прислать по адресу: atomby.net@gmail.comЭтот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script

Запрашаем у Тальку!

  • 01 Кст 2009 at 5:40 PM
kroplik
Талькаўскі фестываль адбудзецца ў нядзелю 4 кастрычніка 2009г.
Пачатак у 12 гадзін ля Талькаўскага ДК, а працяг на беразе ракі.
Запрашаем бардаў, паэтаў, выканаўцаў беларускіх народных песень.


ЗЫ Фэст адбудзецца пры любым надвор'і :)

Latest Month

Чэр 2011
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Taylor Savvy