Home

Папярэдні запіс | Наступны запіс

смаленскі лён

  • 13 Крс 2009 at 9:19 AM
kroplik
на просьбу [info]lizdejka выкладаю фоткі вышываных ручнікоў і народнага адзення з калекцыі музэя "Смаленскі лён", там выстаўлена зараз шмат экспанатаў "беларускай Смаленшчыны".
Зьвяртае на сябе ўвагу вялікая колькасьць ручнікоў і кашуляў з свастычным арнаментам. Калі дадаць да гэтага яшчэ папулярныя на Смаленшчыне жоўтыя, чырвоныя і сінія колеры вышыванак, вельмі сонечны музэй атрымліваецца :)
Смаленскі лён

Асаблівая гордасьць калекцыі - старыя насоўкі ( верхняе жаночае адзеньне), якія захаваліся да ХХ ст. дзякуючы таму, што ў іх стала папулярна хаваць памерлых, і панёвы: як апранаюцца самыя старажытныя зь іх - з трох кавалкаў рознай даўжыні - мы так і не дапялі


Comments

( 12 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
[info]lizdejka wrote:
13 Крс 2009 17:38 (UTC)
і як у насоўках хавалі памерлых?
[info]dozhdzhyk wrote:
13 Крс 2009 19:14 (UTC)
прашывалі валасамі і апраналі на нябожчыкаў паверх кашуляў
[info]klan_land wrote:
13 Крс 2009 21:13 (UTC)
сапраўды насоўкамі, ці насовамі? ))
панёву з трох неаднолькавых кавалкаў можна паглядзець на Чарнігаўшчыне альбо ў Ветцы, магу даслаць схему з адной украінскай кніжкі, трэ пашукаць толькі і адсканіць, калі цікава, канешне
вельмі важная інфармацыя пра прашыванне валасамі!!! дзякуй
а фотак ці малюнкаў няма?
[info]dozhdzhyk wrote:
14 Крс 2009 06:35 (UTC)
у музэі ўжываюць выключна тэрмін "насоўка", а ў кнізе Кунтушовой "Изготовление и отделка женской крестьянской одежды конца ХІХ-начала ХХ веков" (са сховаў Смаленскага музэя-запаведніка)"насоў" падаецца як сынонім да насоўкі, нароўні з нагруднікам і занавескай.
а пра панёву, тую, што літарай П, незразумела менавіта спосаб павязваньня, у той жа самай кнізе раскрой з прастаўленымі памерамі ёсьць, а вось пра нашэньне толькі тое, што палотнішчы апранаюць на шнур па таліі, а доўгія канцы падгінаюць, але не магу ўявіць, куды ідзе кароткая частка і як зь якіх бакоў зьвісаюць канцы доўгай. У музэі спытаць забыліся, а ў Нэце больш пра іншы тып
[info]klan_land wrote:
14 Крс 2009 07:03 (UTC)
насоў - ад "насоўваць", насоўка - ад носу ;)
не ведала, што ў расейцаў такі назоў ужываецца )
у нас чула толькі насоў, насавочак, прычым "насавочак" і як мужчынскае адзенне -
"...а й едзе ж і Юр'я на сівым канёчку,
на сівым канёчку, у сінім насавочку..."
Я пра гэтую карцінку і казала :)),
падаецца, павінна быць нешта падобнае да сярэдняй карцінкі ў другім шэрагу, з ткой кішэнькай, у Ветцы таксама нешта падобнае, трэ паглядзець, ды й нешта ў фіна-ўгорскіх народаў кшталту таго бачыла
калі дакапаецеся, падзяліцеся, калі ласка )
[info]dozhdzhyk wrote:
14 Крс 2009 07:36 (UTC)
у сінім? цікава! у этнаграфічных нейкіх апісаньнях па Віцебшчыне таксама насовы як мужчынскае адзеньне згадваліся, але белага колеру
[info]lizdejka wrote:
14 Крс 2009 02:20 (UTC)
цікава пра валасы...
[info]alaksej wrote:
14 Крс 2009 08:23 (UTC)
дзякуй! вельмі цікавая выстава
[info]dozhdzhyk wrote:
14 Крс 2009 08:57 (UTC)
радая, што спадабалася :) часткова дзеля гэтай выставы мы і езьдзілі ў Смаленск. У мяне бабуля з-пад Смаленска, таму думалі паглядзець рэчы зь яе родных мясьцін. І выстава не расчаравала :)
[info]alaksej wrote:
14 Крс 2009 18:21 (UTC)
ёсьць магчымасьць з'ездзіць гэтым летам у экспедыцыю на Смаленшчыну!
[info]dozhdzhyk wrote:
14 Крс 2009 19:16 (UTC)
ух ты! крута! а ў якія раёны?
[info]alaksej wrote:
15 Крс 2009 10:43 (UTC)
як варыянт разглядаецца Красны - Манастыршчына. Але яшчэ не дакладна, таму сачыце за аб'явамі :)
( 12 камэнтароў — Пракамэнтаваць )

Рэклама

Latest Month

Кст 2009
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Taylor Savvy